Мінскія транспартнікі за цёплую зіму зэканомілі 910 тысяч літраў паліва

10/03/2020 - 06:28

Цёплая зіма дазволіла сталічным транспартнікам зберагчы рэсурсы, паведаміў дырэктар дзяржпрадпрыемства "Сталічны транспарт і сувязь" Валерый Шкуратаў у інтэрв'ю агенцтву "Мінск-Навіны".

"За чатыры мінулыя месяцы "Мінсктранс" зэканоміў 910 тысяч літраў паліва. Гэта істотны вынік", — падсумаваў ён.

Акрамя таго, удалося заашчадзіць і электраэнергію — тут эканомія склала 3900 тысяч КВт.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі