Мінскія чыноўнікі зрабілі ў адным дакуменце каля сотні памылак (фота)

12/09/2018 - 12:57

Мінскія чыноўнікі зрабілі ў адным дакуменце на адной старонцы тэксту каля сотні памылак, абдруковак. Яго атрымалі заснавальнікі грамадскага аб'яднання "Ваколіца" і былі шакаваныя. Фотакопію змясціла Вікторыя Шаблінска на сваёй старонцы ў Facebook.

Самае цікавае, што "Заключэнне па выніках разгляду дакументаў аб дзяржаўнай рэгістрацыі мясцовага грамадскага аб'яднання абароны права ўласнасці і экалагічных правоў грамадзян "Ваколіца", якое склаў галоўны спецыяліст аддзела рэгістрацыі і суб'ектаў гаспадарання і грамадскіх арганізацый, зацвердзіла намесніца начальніка ўпраўлення рэгістрацыі і ліцэнзавання галоўнага ўпраўлення юстыцыі Мінгарвыканкама.

Фота са старонкі Вікторыі Шаблінскай у Facebook.
Фота з праўкамі са старонкі Віктара Малішэўскага ў Facebook.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі