Мінскі бяздомны трапіў пад арышт з-за скульптуры гарадавога

10/04/2017 - 17:59

У Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсціна сярод палітычных арыштантаў апынуўся мінскі бяздомны Антон. Як піша "Беларускі партызан", мужчына нечакана для сябе апынуўся ў ліку "палітычных". 

Яго сукамернікамі сталі журналіст Аляксандр Баразенка, стрымер Раман Пратасевіч і менеджэр культурных праектаў Павел Белавус. Дзякуючы ім і стала вядомая гісторыя мінчука.

23 сакавіка, трохі выпіўшы, Антон ішоў па вуліцы Гарадскі Вал з сабраным металаломам. У руцэ ён нёс ланцужок ад жаночай сумачкі. 

Падышоўшы да скандальна вядомай ужо скульптуры гарадавога паліцыянта, Антон накінуў ланцужок яму на шыю. Гэтым ён міжволі паўтарыў перформанс палітвязня Вячаслава Касінерава, якога збіраюцца судзіць акурат за пятлю, накінутую на гарадавога. Хлопца абвінавацілі ў хуліганстве і пачалі на яго крымінальную справу.

Бяздомнаму Антону пашанцавала больш: спярша яго асудзілі на трое сутак, а потым дадалі яшчэ дзесяць — як палітычнаму. 

Як заяўляў кіраўнік мінскай міліцыі генерал-маёр Аляксандр Барсукоў, гэтая скульптура — "святое месца" для кожнага міліцыянта.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі