Мінскае "Дынама" згуляла ўнічыю з "Работнічкамі", брэсцкае — з "Альтахам"

13/07/2017 - 19:41

Мінскае "Дынама" не здолела ўтрымаць перамогу ў матчы 2-га кваліфікацыйнага раўнда Лігі Еўропы супраць "Работнічкаў" са Скоп'е. Гульня скончылася з лікам 1:1. Прычым македонскі клуб зраўняў лік з пенальці, заробленага на апошняй хвіліне гульні.

На той час мінчане ўжо 7 хвілінаў гулялі ў большасці — на 83-й хвіліне за грубы фол супраць Ляўковіча быў выдалены Сахіці. "Дынама" пачало зацягваць час, катаючы мяч у цэнтры поля, але "Работнічкі" перахапілі яго і дацягнулі да штрафной беларусаў, дзе Галковіч сфаліў, а Найдзёнаў рэалізаваў пенальці.

Матч у адказ пройдзе праз тыдзень. У Мінску. Тэхнічна "Дынама" знаходзіцца ў лепшым становішчы, бо забіла гол "у гасцях". А дома і родныя сцены дапамагаюць!

У той жа час, "Дынама" з Брэста не здолела перамагчы "Альтах". Вынік гэтага матча — таксама 1:1, і гэта, мяркуючы па ходзе гульні, поспех для беларусаў.

Аўстрыйцы забілі на 54-й хвіліне і гулялі вельмі ўпэўнена. Але пад занавес гульні лік зраўняў Павел Сядзко, які выйшаў на поле за 12 хвілінаў да таго.

Затое ў матчы з "Альтахам" за брэсцкае "Дынама" дэбютаваў нядаўні здабытак клуба — Арцём Мілеўскі! Што праўда, ён толькі выйшаў на замену.

To see this content visit the full version of this page.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі