Міністр замежных спраў Літвы — пра беларускія пратэсты: "Жыве Беларусь!"

10/11/2020 - 06:54

Міністр замежных спраў Літвы Лінас Лінкявічус падтрымаў беларусаў, якія тры месяцы ўпарта адстойваюць свае грамадзянскія правы і свабоды.

"Тры месяцы мужнай і ўпартай барацьбы за асноўныя правы ў Беларусі. Права выбару і права выказваць сваю волю. Ніхто не можа спыніць гэта", — напісаў Лінкявічус у Твітары.

Свой допіс ён суправадзіў хэштэгамі "#StandWithBelarus #ЖывеБеларусь!"

Напярэдадні акурат споўнілася тры месяцы пасля прэзідэнцкіх выбараў. Больш за 90 дзён беларусы ладзяць акцыі пратэсту, частку з іх улада жорстка падаўляе.

Літва прымае беларускіх палітуцекачоў. Менавіта ў гэтую краіну вывезлі з Беларусі Святлану Ціханоўскую.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі