Восень / Еўрарадыё
У пятніцу, 11 верасня, у Беларусі прагназуецца пераменная воблачнасць, паведамляе Белгідрамет.
Будзе пераважна без ападкаў, толькі па паўночным усходзе краіны месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы. Вецер чакаецца заходні ўмераны, па паўночна-ўсходняй палове — парывісты.
Тэрмометры ўначы пакажуць 5-11 градусаў вышэй за нуль, удзень прагназуецца +16...+21 градус.
У суботу, 12 верасня, чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е. Месцамі пройдуць невялікія кароткачасовыя дажджы, па поўдні краіны дажджы чакаюцца ў многіх раёнах. Вецер будзе пераменных кірункаў — ад слабога да ўмеранага, удзень месцамі — парывісты.
Тэрмометры ўначы пакажуць 4-10 градусаў цяпла, месцамі будзе да +12 градусаў. Удзень паветра прагрэецца да 13-20 градусаў вышэй за нуль.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут