Тыповая для ваеннага аэрадрома пляцоўка / Мінабароны
"Нядбайныя аграрыі" праходзяць вайсковыя зборы хутчэй за ўсё на вайсковай базе пад Гомелем. Да такой высновы прыйшлі журналісты выдання "Флагшток", якія прааналізавалі фота і відэа Мінабароны.
Афіцыйна паведамлялася, што зборы праходзяць на поўдні Беларусі. "Флагшток" звярнуў увагу, што на адным са здымкаў БТР стаіць на спецыфічных шасцігранных бетонных плітах. На поўдні Беларусі такія вядомыя толькі на ваенным аэрадроме ў Зябраўцы, дзе з 2022 года дыслакуецца 1530-ы зенітны ракетны полк Узброеных сілаў РФ.
Таксама Мінабароны паказала цір, на якім вядуцца трэніроўкі. Ён размешчаны на невялікай абвалаванай тэрыторыі, парослай лесам — такія лакацыі таксама ёсць у Зябраўцы Гомельскага раёна. Гэта старыя абароненыя стаянкі для стратэгічнай авіяцыі.
Таксама вядома, што менавіта ў Зябраўцы знаходзяцца "на ўзмацненні" вайскоўцы Віцебскай 103-й асобнай гвардзейскай паветрана-дэсантнай брыгады. "Нядбайных" работнікаў адпраўлялі ў тым ліку і ў гэтую часць.
Работнікаў сельскай гаспадаркі адправілі ў войска па распараджэнні Лукашэнкі. Так ён загадаў пакараць тых, хто кепска працуе падчас жніва.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут