Сабаленка перастане быць першай ракеткай планеты

10/09/2026 - 14:18

Арына Сабаленка / x.com/WTA

У панядзелак, 14 верасня, Арына Сабаленка страціць тытул першай ракеткі планеты. Беларуская тэнісістка бесперапынна ўзначальвала рэйтынг WTA 99 тыдняў — з 21 кастрычніка 2024 года.

Сабаленка саступіць лідарства прадстаўніцы Казахстана Алене Рыбакінай, якая апярэджвае яе па набраных ачках.

За час свайго лідарства Сабаленка двойчы перамагала на US Open, па два разы выйгравала турніры ў Брысбене і Маямі, а таксама па адным разе — у Мадрыдзе ды Індыян-Уэлсе.

Цяпер беларуска выйшла ў паўфінал чарговага турніру US Open.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі