Міністр юстыцыі: Рэгістраваць партыю з жалю мы не маем права

24/06/2016 - 09:59

Міністр юстыцыі Алег Сліжэўскі ў размове з Еўрарадыё пракаментаваў сітуацыю з аргкамітэтам партыі "Беларуская хрысціянская дэмакратыя", які шмат разоў не мог легалізавацца. Кожны раз у рэгістрацыі чыноўнікі яму адмаўлялі.

Па словах Сліжэўскага, рэгіструючы орган сыходзіць з таго, якія дакументы і якой якасці паступілі ў кожным канкрэтным выпадку. Таму, на яго погляд, гаварыць пра тое, што хтосьці шмат гадоў не можа зарэгістравацца, недарэчна.

Сліжэўскі: "Калі пры паступленні дакументаў пасля праверкі высвятляецца, што заснавальнікі, пазначаныя ў спісе, такімі не з'яўляюцца, насамрэч іх прозвішчы патрапілі туды ці выпадкова, ці з незразумелых прычын, прымаць рашэнне аб рэгістрацыі, зыходзячы толькі з таго, што дадзеная арганізацыя звярталася ўжо некалькі разоў, зарэгістраваць з жалю ці з нейкіх іншых прычын мы не маем такіх правоў і паўнамоцтваў".

Паводле слоў міністра, прымаючы рашэнне пра рэгістрацыю ці адмову ў рэгістрацыі, чыноўнікі сыходзяць з патрабавання заканадаўства і з тых дакументаў, якія ім прадастаўляюцца.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі