Міністр сельскай гаспадаркі Беларусі: На палі і фермы прыходзяць робаты

25/10/2021 - 21:11

Міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі Іван Крупко ў інтэрв'ю "Звяздзе" заявіў, што "на нашых вачах адкрываецца новая старонка ў гісторыі беларускага аграпрамысловага комплексу". Паводле яго слоў, "сельская гаспадарка інтэнсіўна развіваецца, у вытворчасць ўкараняюцца інавацыйныя тэхналогіі".

"На палі і фермы прыходзяць робаты, укараняюцца біятэхналогіі, актыўна прымяняюцца найноўшыя навуковыя распрацоўкі і дасягненні", — з натхненнем распавядае міністр. Праўда, ён прызнае, што патрэбны прафесійныя і "адпаведныя кадры", а для моладзі больш прывабная ІТ-сфера, чым аграрная.

Іван Крупко / БЕЛТА

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі