Міністр расказаў, як беларускія медыкі заразіліся каранавірусам

08/04/2020 - 07:39

Міністр аховы здароўя Уладзімір Каранік расказаў, як беларускія медыкі заразіліся каранавірусам. Па словах Караніка, ёсць выпадкі, калі пацыенты з сімптомамі COVID-19 замест таго, каб выклікаць лекара, прыходзілі на прыём у звычайную паліклініку. У выніку, адбывалася заражэнне лекараў. Міністр у чарговы раз нагадаў, што калі ў чалавека з'яўляюцца прыкметы рэспіраторнай інфекцыі, яму не трэба бегчы ў паліклініку, а трэба туды патэлефанаваць і выклікаць лекара.

У Беларусі на раніцу 7 красавіка быў 861 выпадак заражэння каранавіруснай інфекцыяй COVID-19, памерлі 13 чалавек. Новыя звесткі чакаюцца ў бліжэйшыя гадзіны. У нашай краіне з сённяшняга дня працуе місія Сусветнай арганізацыі аховы здароўя.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі