Міністр адукацыі: школы ў Беларусі наведвае 41% вучняў

14/05/2020 - 15:56

Школы ў Беларусі ў сярэднім наведвае 41% вучняў. Пра гэта 14 траўня падчас даклада ў кіраўніка дзяржавы паведаміў міністр адукацыі Ігар Карпенка. Ён падкрэсліў, што гаворка ідзе пра першую змену. У вясковых школах наведвальнасць большая, чым у гарадскіх, кажа Карпенка.

"І мы выбудоўваем адукацыйны працэс такім чынам, каб не страціць якасць адукацыі,цытуе словы міністра БЕЛТА. — Натуральна, стаіць пытанне, як атэставаць школьнікаў".

Як паведамляла Еўрарадыё, пасля канікул у красавіку 2020-га ў школы прыйшло толькі 30-40% вучняў. Як бачым, ад таго часу наведвальнасць істотна не павялічылася.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі