Мінгандлю забараніла жаночыя пракладкі і сурвэткі з Украіны

09/09/2015 - 19:31

Міністэрства гандлю Беларусі з 1 верасня забараніла ўвоз і абарачэнне на тэрыторыі краіны некаторых гігіенічных і санітарных тавараў украінскага паходжання. Падставай для гэтага стала пастанова намесніка міністра аховы здароўя — галоўнага дзяржаўнага санітарнага лекара Ігара Гаеўскага.

У прыватнасці, пад забарону трапілі папяровыя сурвэткі "Ruta" і "Silken" украінскай вытворчасці. У іх выявілі неадпаведнасць па арганалептычных паказчыках — афарбоўванне воднай выцяжкі.

Таксама пад забарону трапілі жаночыя гігіенічныя пракладкі на кожны дзень Discreet DEO Waterlily plus, Discreet Deo Вясновы брыз, Discreet Air Multiform, Discreet Deo Water Lily Multiform, Naturella Ultra Normal, Naturella Camomile Normal, Naturella calendula, вырабленыя ва Украіне. Забаранілі і ўвозе чысцячага сродку для ўнітазаў "Туалетнае качаня 5 у 1", вытворчасці ТАА "СК Джонсан", Украіна. Ва ўсіх гэтых таварах беларускі яправеркі выявілі неадпаведнасць па вадародным паказчыку (pH), што з'яўляецца парушэннем патрабаванняў Адзіных санітарна-эпідэміялагічных і гігіенічных патрабаванняў да тавараў.

Фота: grodno24.com

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі