Мінгандлю забараніла 110 крамам гандляваць алкаголем

18/11/2015 - 14:35

Міністэрства гандлю пакінула каля 110 крамаў без ліцэнзій на раздробны гандаль алкаголем. Прычынай стала тое, што яны не расплаціліся з пастаўшчыкамі. Пра гэта перадае БЕЛТА са спасылкай на міністра гандлю Валянціна Чаканава.

Заява чыноўніка прагучала на калегіі, на якой разглядаліся вынікі працы галіны ў студзені-верасні 2015 года.

"Трэба асаблівую ўвагу надаць разлікам за пастаўленую прадукцыю. Мы павінны дамагчыся поўнага разліку. Да канца года застаецца паўтара месяца, і гэтую праблему неабходна вырашаць. Патрабую зазірнуць у бухгалтарскія справаздачнасці, высветліць, хто і колькі павінен, і заплаціць", — зазначыў Чаканаў.

Па словах міністра, акрамя алкаголю ёсць і іншыя групы тавараў, па якіх крамы шмат запазычыліся перад вытворцамі.

Таксама Чаканаў згадаў і пытанне коштаў. Ён назваў сённяшнюю сітуацыю з коштамі ў Беларусі стабільнай. Міністр заявіў, што нельга раскручваць інфляцыю і трэба зменшыць нагрузку на насельніцтва ў сувязі з тым, што знізіліся рэальныя грашовыя даходы.

Фота: fedpress.ru

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі