Мінчуку далі тры гады "хіміі" за тое, што зламаў пальцы міліцыянту

08/09/2021 - 17:28

Мінчука Віталя Каваленку прызналі вінаватым у гвалце ў дачыненні да супрацоўніка міліцыі і пакаралі трыма гадамі "хіміі", паведамляе праваабарончы цэнтр "Вясна".

Па версіі следства, Каваленка "наносіў удары ўваходнымі дзвярыма па фалангах пальцаў правай рукі міліцыянта". У выніку пацярпелы атрымаў цялесныя пашкоджанні ў выглядзе пераломаў пальцаў і драпінаў.

Сам жа Віталь распавёў, што пачуў крык жонкі і плач дзіцяці, і ўбачыў у тамбуры мужчын у спартовых касцюмах і масках. Ён думаў, што ў яго кватэру ломяцца бандыты ці алкаголікі — ніякіх апазнавальных знакаў у міліцыянтаў не было.

Пацярпелы расказаў, што лячыў пералом два месяцы, а пасля, хоць і залячыў руку, але "не мог дапамагаць сваякам падчас летняй пасяўной". Свае маральныя пакуты міліцыянт ацаніў у 5 тысяч рублёў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі