Мінчукі ў "Зялёным лузе" засталіся без вады

21/09/2021 - 12:49
Камунальнікі папярэджваюць аб тым, што якасць водазабеспячэння можа пагоршыцца

У Мінску пачаліся перабоі з водазабеспячэннем ў мікрараёне "Зялёны луг", а таксама на вуліцах Някрасава, Бяды, Сурганава, Гамарніка, Мірашнічэнкі і Кальцова, паведамляе Мінская гарадская жыллёвая гаспадарка.

Да перабояў прывяло адключэнне электраэнергіі ў сетцы Мінскэнерга "Мінскія кабельныя сеткі". З-за гэтага часова спынілася помпавае абсталяванне станцый 2-га ўздыму "Бараўляны" і РПНС "Някрасава".

Камунальнікі папярэджваюць аб тым, што якасць водазабеспячэння можа пагоршыцца.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі