Мінадукацыі — аб рэформах у гімназіях: У Фінляндыі ўвогуле няма іспытаў

26/01/2018 - 09:56

У Мінадукацыі не бачаць праблем у сувязі з адменай іспытаў для вучняў гімназій пры паступленні ў пяты клас. Адказваючы на пытанне Еўрарадыё на прэс-канферэнцыі 26 студзеня, намесніца міністра Раіса Сідарэнка прызнала, што ўзровень адукацыі ў гімназіях вышэйшы, чым у школах.

Раіса Сідарэнка: “Так, розніца ёсць. Але гэтыя змены не нашкодзяць гімназіям, яны будуць развівацца далей. Мы даем шанец школам развівацца, вучыць на павышаным узроўні. У Фінляндыі наогул няма іспытаў”.

Дарэчы, на тэставанні ў 2015 годзе выпускнікі гімназій у сярэднім здалі прадметы на 10-15 балаў вышэй, чым выпускнікі звычайных школаў.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі