Міліцыя затрымала 14 расійскіх фанатаў "Зеніта" і двух беларускіх

10/08/2018 - 09:01

Пасля матчу трэцяга кваліфікацыйнага раўнду Лігі Еўропы УЕФА паміж "Дынама-Мінск" і "Зенітам" міліцыя затрымала 16 фанатаў. Сярод іх 14 грамадзян Расіі і двое грамадзян Беларусі.

Фанатаў абвінавачваюць у дробным хуліганстве (11 чалавек) і распіцці алкаголю ў грамадскім месцы (5 чалавек).

Як паведамляе мінская міліцыя, фанаты клуба "Зеніт" перад матчам сабраліся ў раёне дома 50 па вуліцы Леніна і прайшлі шэсцем па вуліцы Кастрычніцкай да стадыёна "Дынама". Шэсце было дазволенае Мінгарвыканкамам. Але падчас яго фанаты "Зеніта" палілі фаеры і крычалі: "Мусары — дэбілы. А ваш клуб — гаўно!"

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі