Міліцыя адпрацоўвала дзеянні пры з'яўленні беспілотнікаў на футбольным матчы

21/03/2024 - 14:36

Беспілотнік на гомельскім стадыёне "Цэнтральны" / gp.by

У Гомелі на стадыёне "Цэнтральны" прайшлі тактычна-спецыяльныя вучэнні. Міліцыя і ўнутраныя войскі адпрацоўвалі дзеянні "па спыненні магчымых масавых беспарадкаў падчас футбольнага матчу і пасля яго". Агулам там сабралі 120 чалавек, у тым ліку амапаўцаў і роту канвойнай службы, піша "Гомельская праўда".

Паводле легенды вучэнняў, на футбольны матч у Гомелі збіраецца прыбыць шматлікая група заўзятараў, а сярод іх і "агрэсіўных". Задачай сілавікоў называецца не дапушчэнне ўзнікнення на стадыёне канфліктных сітуацый, запальвання фаераў, прарыву на футбольнае поле. Таксама адпрацоўваліся дзеянні ў выпадку выяўлення прадмета, падобнага на выбуховае прыстасаванне, і супрацьдзеянне беспілотнікам.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі