МАЗ абяцае выпускаць значна больш аўтобусаў, будуецца новая вытворчасць

11/01/2024 - 17:33

Вялікая будоўля на МАЗе пачалася яшчэ ў 2023 годзе / minsknews.by

МАЗ абяцае выпускаць значна больш аўтобусаў, будуецца новая вытворчасць па выпуску пасажырскага транспарту. Пра тое, што МАЗ будзе будаваць новы завод для зборкі аўтобусаў, стала вядома восенню 2022-га. У лютым 2023-га было аб'яўлена, што МАЗ атрымае ад мінскіх уладаў (з інавацыйнага фонду Мінгарвыканкама) 300 млн рублёў (цяпер гаворка ідзе ўжо толькі пра 71 млн рублёў) на гэтае будаўніцтва, і збіраць там збіраюцца ўжо і іншую тэхніку, не толькі аўтобусы. У чацвер з інспекцыяй на аб'ект прыязджаў старшыня Мінгарвыканкама Уладзімір Кухараў.

Як паведамляе minsknews.by, гендырэктар МАЗа Валерый Іванковіч запэўніў, што "ў новым комплексе будуць вырабляць лінейку транспарту выключнага сучаснага ўзроўню" і на "толькі сучасным абсталяванні". Паводле яго слоў, гэта і дызельныя аўтобусы, і электрычны транспарт: электробусы і тралейбусы. "Увасобім для гэтага ўсе напрацоўкі, — працягваў расказваць гендырэктар. — Новы корпус дазволіць павялічыць вытворчыя магутнасці да 3 тысяч адзінак пасажырскай тэхнікі ў год. Для параўнання, летась мы выпусцілі каля 1 800 адзінак такога транспарту".

Сцвярджаецца, што будаўніцтва праходзіць паводле графіку. Як адзначае sb.by, кіраўніцтва МАЗа абяцае павысіць якасць сваёй тэхнікі. І гэта не дзіўна, бо аўтобусы МАЗ гараць і ў Беларусі, і ў Расіі. Мяркуецца, што прычына ў заходніх санкцыях: на вытворчасці замежныя камплектуючыя замянілі "аналагічнымі".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі