Марк Цукерберг страціў 7 млрд даляраў з-за збою ў Facebook

04/10/2021 - 20:25
Марк Цукерберг / Getty Images

Заснавальнік Facebook Марк Цукерберг страціў амаль 7 мільярдаў даляраў з-за падзення акцый сацыяльнай сеткі больш чым 5%, паведамляе Forbes. Каціроўкі кампаніі зніжаюцца на фоне глабальнага збою, з-за якога Facebook стаў недаступны.

Па дадзеных на вечар панядзелка Цукерберг мае 115,8 мільярдаў даляраў.

Акцыі Facebook на біржы Nasdaq па стане на 21:35 зніжаліся на 5,63% да кошту закрыцця пятніцы і каштавалі 323,69 даляра.

Як паведамляла Еўрарадыё, у працы Facebook, Instagram і WhatsApp у панядзелак адбыўся глабальны збой. Карыстальнікі скардзяцца на працу сайтаў і дадаткаў гэтых сацсетак, а таксама на злучэнне з серверамі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі