Макей заявіў генсеку ААН, што Беларусь ілжыва абвінавацілі ў міграцыйным крызісе

26/09/2021 - 08:47
Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей і Генеральны сакратар ААН Антоніу Гутэрыш / twitter.com/BelarusMID

Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей сустрэўся з Генеральным сакратаром ААН Антоніу Гутэрышам, паведамляе прэс-служба міністэрства.

Як гаворыцца ў заяве, кіраўнік МЗС "падрабязна пракаментаваў ілжывыя абвінавачванні ў правакаванні рызык, у тым ліку ў галіне міграцыі, якія гучаць з боку шэрагу краін у адрас Беларусі".

Макей таксама распавёў пра "сапраўдную абстаноўку" на заходняй мяжы Беларусі. Па словах кіраўніка МЗС, беларускі бок цесна ўзаемадзейнічае з прадстаўніком Упраўлення Вярхоўнага камісара ААН па справах бежанцаў.

Макей праінфармаваў Гутэрыша аб тым, як развіваецца ўнутрыпалітычная сітуацыя ў Беларусі і ідзе абмеркаванне канстытуцыйных пераўтварэнняў у краіне.

Як паведамляла раней Еўрарадыё, Макей на саміце ААН заявіў аб тым, што глабальная харчовая бяспека можа апынуцца пад пагрозай з-за "бяздумнага санкцыйнага ціску заходніх краін".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі