Магіляўчане змагаюцца з "басейнам" на даху шматпавярховіка

28/06/2025 - 11:07

"Басейн" на даху дома ў Магілёве / скрин видео из TikTok

У Магілёве на даху дзевяціпавярховага дома №14 па Дняпроўскім бульвары нядаўна з'явіўся "басейн". Аўтар відэа, якое ў TikTok паглядзелі больш за 740 тысяч разоў, кажа, што праблеме каля чатырох гадоў.

Пабодная сітуацыя выклікае затапленне кватэр — у людзей сапсаваныя сцены, падлогі і мэбля. Жыхары скардзяцца ў розныя інстанцыі, але заўсёды чуюць адно і тое ж — чакайце, пакуль само высахне.

Днямі перад прыходам журналістаў выдання mogilev.online ваду з даху злілі. Але з'явілася іншая праблема.

“У панядзелак раніцай прыйшоў майстар па ўчастку, ацаніў кватэру і папрасіў выдаліць відэа з TikTok, на што мы адказалі адмоўна. Але самае цікавае, што з 09.00 да 15.30 (за 6 з паловай гадзін) ніхто з рамонтнікаў так і не прыйшоў, увесь гэты час вада працягвала паступаць да нас у кватэру. Затым дах ачысцілі ад вады, замяніўшы калена ліўнёўкі. У старым калене былі камень і нейкае смецце, якое перашкаджала правільнай працы ліўневай каналізацыі".

Меркаванне каментатараў пад відэа падзяліліся. Некаторыя крытыкуюць жыхароў за тое, што тыя самі не прыбралі ваду з даху. Іншыя дзеляцца практычнымі парадамі — як за шкоду атрымаць грошы.

"Трэба ўсім застрахаваць кватэры ад патопу, пажадана ў розных страхавых, вось яны потым ЖЭС задзяўбаюць позвамі".

"ЖЭУ не працуе 24/7! 2 дні былі выхадныя, яны таксама людзі! Здымаць відэа, падымаць сабе на акаўнце прагляды за кошт гэтага вы можаце, а вырашыць дадзеную праблему вы не змаглі самі! Вы мужчына, і маглі б самастойна паспрабаваць вырашыць дадзеную праблему, а не чакаць выхадныя і псаваць сабе рамонт!" Здымаць гэта ўсё і проста атрымліваць за гэта прагляды. Такое адчуванне, што не дарослыя людзі, а нейкі дзіцячы садок!"

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі