20 верасня ў Мінску праходзіць Марш Справядлівасці. Гэта традыцыйнае нядзельнае шэсце людзей, не згодных з вынікамі выбараў і ліцэнзіяй на вулічны гвалт, выданай уладамі беларускім сілавікам.
Некалькі тысяч чалавек, нягледзячы на рэпрэсіі і затрыманні, сабраліся каля Стэлы. Калона, як і кожную нядзелю, рушыла да Палацу Незалежнасці — але, убаычыўшы там "Рубяжэ" сілавікоў, павярнулі на невялікія вуліцы і вярнуліся ў цэнтр горада.
Свае Маршы справядлівасці таксама прайшлі ва ўсіх абласных цэнтрах Беларусі. Сілавікі адказалі жорсткімі затрыманнямі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Тэлеграме.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.