Сталі вядомыя магчымыя сапернікі мінскага “Дынама” ў Лізе Еўропы, піша Прессбол. У панядзелак 6 жніўня ў штаб-кватэры УЕФА адбудзецца лёсаванне раунда плэй-оф. Пераможца пары “Дынама” (Мінск) — “Зеніт” будзе ў ліку сеяных, а сярод яго патэнцыйных сапернікаў за права згуляць у групавым этапе будуць пераможцы такіх параў:
“Ляйпцыг” (Нямеччына) — “Універсітаця” (Краёва. Румынія)
“Спартак” (Субоціца, Себія) — “Бродбю” (Данія)
“Хіберніян” (Шатландыя) — “Мольдэ” (Нарвегія)
“Штурм” (Аўстрыя) — АЕК (Ларнака, Кіпр)
“Істанбул Башакшэхір” (Турцыя) — “Бернлі” (Англія).
Брэсцкае “Дынама” ў 3-м раундзе кваліфікацыі мусіць прайсці “Апалон” з Кіпра. У выпадку перамогі клуб будзе нясеяным, а ў плэй-оф атрымае ў сапернікі пераможцу адной з гэтых параў:
“Вітэс” (Галандыя) — “Базэль” (Швейцарыя)
ЦСКА (Сафія, Балгарыя) — “Капенгаген” (Данія)
“Рэйнджэрс” (Шатландыя) — “Марыбор” (Славенія)
“Хайдук” (Харватыя) — “Сцяуа” (Румынія).
Барысаўскі БАТЭ ў выпадку вылету з Лігі чэмпіёнаў, дзе яму яшчэ гуляць з “Карабахам” (Азербайджан) у 3-м раундзе кваліфікацыі, атрымае ў сапернікі ў Лізе Еўропы нейкі з гэтых клубаў:
“Лудагорац” (Балгарыя) — “Зрыньскі” (Боснія і Герцагавіна)
“Шэрыф” (Малдова) — “Валюр” (Ісландыя)
“Спартак” (Юрмала, Латвія) — “Судува” (Літва)
“ТНС” (Уэльс) — “Мідцьюланд” (Данія)
“Тарпеда” (Кутаісі, Грузія) — “Кукесі” (Албанія).