Яніна Русінава з дзіцем / facebook.com/lilisela
У Ізраілі завяршылі расследаванне забойства 31-гадовай беларускі Яніны Русінавай. Паліцыя Хайфы кажа, што мае доказную базу супраць мужа беларускі — Алі Масвады, пішуць СМІ.
У паліцыі сцвярджаюць, што Аліна хацела расстацца з мужам і забраць дзіця. Яна планавала вярнуцца ў Беларусь. Муж баяўся, што яна не вернецца ў Ізраіль. Гэта і стала матывам для злачынства.
Масваду затрымалі на месцы здарэння 25 верасня. Ён адмаўляе сваю віну. Праз адваката ён заяўляў, што жонка раней дэманстравала схільнасці да суіцыду і падчас інцыдэнту сама параніла сябе ў шыю.
Сведкі, якіх паліцыянты апыталі падчас расследавання, расказалі, што Яніна пастаянна баялася мужа, а ён пагражаў прычыніць ёй шкоду і забраць у яе дзіця.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут