Лукашэнку трывожыць, што маладыя беларусы імкнуцца атрымаць адукацыю за мяжой

19/10/2018 - 12:26

Аляксандра Лукашэнку трывожыць, што маладыя беларусы імкнуцца атрымаць адукацыю за мяжой. І гэтая тэма патрабуе ўвагі дзяржавы. Пра гэта ён заявіў 19 кастрычніка падчас размовы са студэнтамі ВНУ ў Гродне.

"Горш, калі таленавітыя маладыя людзі, па-першае, з'едуць за мяжу, атрымаўшы адукацыю тут, а па-другое, калі яны там атрымаюць адукацыю і там застануцца, — цытуе словы Лукашэнкі БЕЛТА. — Я вас не агітую за тое, каб вы кудысьці ехалі ці не ехалі. Калі вы ўжо задумалі, то, напэўна, паедзеце або атрымаеце тут адукацыю і будзеце там працаваць. Гэта ваша справа. Але мая вам парада: не спяшайцеся, спачатку разбярыцеся, дзе вам лепш".

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што маладыя беларусы ў замежжы заўсёды будуць "чужымі людзьмі, другога гатунку". Ён падкрэсліў, што хоча, каб моладзь атрымлівала адукацыю і працавала ў Беларусі.

Фота: БЕЛТА

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі