Лукашэнка змяняе закон аб надзвычайным і ваенным становішчы

05/06/2021 - 08:22
Савет бяспекі / president.gov.by

Аляксандр Лукашэнка змяняе закон аб надзвычайным і ваенным становішчы, а таксама ўзмацняе ролю Савета бяспекі. Гэта робіцца для таго, каб "стварыць дадатковыя ўмовы для прадухілення і нейтралізацыі рызык, выклікаў і пагроз нацыянальнай бяспекі". Адпаведная пастанова з'явілася на Нацыянальным прававым партале.

Раней Лукашэнка падпісаў указ аб так званым "калектыўным прэзідэнце", у якім гаварылася, што ў выпадку яго смерці ў выніку замаху, тэракту або "іншых актаў гвалту" ўсе дзяржаўныя органы і іх службовыя асобы павінны падпарадкоўвацца пастановаў Савета бяспекі. А на тэрыторыі Беларусі ўведзена надзвычайнае або ваеннае становішча. Указ супярэчыць канстытуцыі Беларусі, дзе прапісана, што ўлада ў выпадку, калі прэзідэнт не можа выконваць свае абавязкі, часова пераходзіць прэм'ер-міністру.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі