Алесю Бяляцкаму ўручылі ў ЗША медаль "За служэнне дэмакратыі"

11/09/2026 - 11:06

Алесь Бяляцкі атрымлівае медаль у ЗША / National Endowment for Democracy

У ЗША ў маёнтку Джорджа Вашынгтона 10 верасня беларускаму праваабаронцу, экс-палітвязню і лаўрэату Нобелеўскай прэміі міру Алесю Бяляцкаму ўручылі медаль NED за служэнне дэмакратыі (Democracy Service Medal). Такім чынам амерыканская арганізацыя адзначыла дзесяцігоддзі ягонай працы дзеля свабоды, правоў чалавека і дэмакратыі ў Беларусі, перадае Радыё Свабода.

У сваім рашэнні арганізацыя адзначыла, што Бяляцкі перажыў зняволенне і пераслед за супраціў аўтарытарызму, дакументаваньне злоўжыванняў рэжыму і абарону тых, чые асноўныя правы былі парушаныя.

"Мы ганарымся тым, што ўшаноўваем яго незвычайную мужнасць і нязменную прыхільнасць дэмакратычнай будучыні Беларусі", — гаворыцца ў каментары Нацыянальнага фонду падтрымкі дэмакратыі.

Дарэчы, у 2024 годзе медаль NED уручалі Святлане Ціханоўскай.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі