Аляксандр Лукашэнка распавёў выпускнікам вайсковых ВНУ, як краіны Захаду збіраюцца нападаць на Расію. Яго словы цытуе БЕЛТА.
"Апошнім часам (і мы гэта падрабязна абмяркоўвалі ўчора з прэзідэнтам Расійскай Федэрацыі) распрацоўваюцца стратэгічныя планы нападу на Расію. І галоўны напрамак удару (гісторыя паўтараецца) — праз Украіну і праз Беларусь", — заявіў Лукашэнка.
Дагэтуль беларускі кіраўнік расказваў расійскаму дыктатару, "адкуль на Беларусь рыхтаваўся напад". Словы Лукашэнкі сталі мемам.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут