Суд, ілюстрацыйнае фота / t.me/gomeloblsud/
Беларускія суддзі павінны быць гатовыя дзейнічаць ва ўмовах ваеннага часу. Пра гэта на нарадзе 19 лістапада заявіў Аляксандр Лукашэнка.
"Уся краіна сёння тэстуе і наладжвае алгарытмы ваеннага часу. Навучаем і правяраем вайскоўцаў, сілавікоў, тэрытарыяльную абарону, апалчэнне. Яшчэ раз паўтаруся, ніхто не хоча вайны, але мы абавязаныя быць гатовымі да любога развіцця падзей. Нас да гэтага вымушаюць", — прыводзіць словы Лукашэнкі ягоная прэс-служба.
Ён дадаў, што суды не павінны заставацца ўбаку ад гэтага працэсу: "Гэта не рытарычныя пытанні. Сёння ў гэтым кірунку пакуль вашых дзеянняў няшмат".
Апошнім час у Беларусі сталі вельмі частымі праверкі Узброеных сілаў ды іншых сілавых структураў. Як падлічыла выданне "Позірк", ад пачатку года да восені прайшло каля двух дзясяткаў буйных мерапрыемстваў, звязаных з вучэннямі, зборамі тэрытарыяльнай абароны і праверкамі баявой гатоўнасці. Да сярэдзіны лета на розныя зборы з запасу прызвалі больш за 9400 вайсковаабавязаных. Таксама сёлета прайшло не менш за сем буйных камандна-штабных вучэнняў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут