Лукашэнка таемна ўзнагародзіў сілавікоў

20/08/2021 - 11:27

20 жніўня Аляксандр Лукашэнка таемна ўзнагародзіў сілавікоў з розных ведамстваў. Як паведамляе ТГ-канал "Пул Первого", там былі прадстаўнікі КДБ, МУС, Дзяржсакратарыята Савета бяспекі, Памежнага камітэта.

"Іх праца несумяшчальная з публічнасцю, бо яны абараняюць нас, не прэтэндуючы на славу", — патлумачыла гэтую таемнасць прэс-служба Лукашэнкі.

Цырымонія адбылася на базе аднаго з аб'ектаў КДБ.

Таемныя цырымоніі становяцца ўжо традыцыяй улады. Як вядома, інаўгурацыя Лукашэнкі 23 верасня 2020 года таксама праходзіла таемна.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі