Лукашэнка распавёў, чаму кватэру Зельцэра штурмавалі без бронекамізэлек

01/10/2021 - 13:08

Аляксандр Лукашэнка выказаўся накот таго, чаму пры штурме кватэры Андрэя Зельцэра сілавікі былі без бронекамізэлек.

"Чаму хлопцы былі без абароны? Іх можна за гэта асуджаць. Гэта была іх ініцыятыва", — цытуе БЕЛТА яго словы. 

Ён заявіў, быццам сілавікі не хацелі хваляваць людзей, якія дрэнна рэагуюць, калі на вуліцах з'яўляюцца супрацоўнікі ў поўнай экіпіроўцы. "Цяжка іх за гэта асудзіць. Проста хлопцы не хацелі лішні раз, як яны кажуць, свяціцца, абараняючы людзей", — дадаў Лукашэнка. Чаму людзі кепска рэагуюць на сілавікоў у форме, ён удакладняць не стаў.

Пры гэтым Лукашэнка заявіў, быццам на месцы падзеяў прысутнічалі міліцыянты ў форме: "Так, міліцыя прысутнічала, у форме некалькі чалавек, участковы". Насамрэч на відэа, якое апублікавалі дзяржаўныя СМІ, не бачна ніводнага чалавека ў міліцэйскай форме.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі