Лукашэнка праводзіць нараду аб перспектывах развіцця тэлекамунікацыйных паслуг

27/02/2018 - 11:52

У аўторак Аляксандр Лукашэнка праводзіць у Палацы Незалежнасці нараду аб перспектывах развіцця тэлекамунікацыйных паслуг. Як інфармуе сайт sb.by, разглядаецца пытанне інвестыцыйнага супрацоўніцтва з сусветнымі лідарамі ў гэтай сферы.

“Адным з базавых элементаў, якія ўплываюць на хуткасць і маштаб інфарматызацыі, з’яўляецца стан і развітасць інфраструктуры перадачы дадзеных, — гаворыць Лукашэнка. — І калі па ўзроўні пранікнення шырокапалоснага праваднога інтэрнэту Беларусь займае 21-е месца ў свеце, то мабільны сегмент тэлекамунікацыйнага рынку ў нас пакуль дастае”.

Па словах Лукашэнкі, стаіць задача стварыць “яшчэ больш моцную канкурэнцыю ў сферы тэлекамунікацый”. Ён падкрэсліў, што “важна ўтрымаць тэмп у развіцці тэхналогій і адначасова з перадавымі краінамі ўкараняць у Беларусі самыя сучасныя стандарты сувязі”.

На нарадзе было агучана, што дзяржава разглядае магчымасць продажу акцый у кампаніі “БеСТ”.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі