Чытаць болей: Польшча паспрабуе перацягнуць лекараў з Беларусі і Украіны
Журналісты пераказалі яму нядаўнюю навіну — Польшча паспрабуе перацягнуць лекараў з Беларусі. Для гэтага плануецца ўвесці новыя правілы прыёму ўрачоў з-за межаў Еўрасаюза. Дазвол на пастаянную працу на 5 гадоў прапануюць выдаваць проста ў бальніцы пасля здадзенага іспыту.
Ці не баяцца ўлады Беларусі значнага ад'езду спецыялістаў? "Нас гэта хвалюе, але не напружвае, — цытуе словы Лукашэнкі БЕЛТА. — Міністр кажа, што на працягу двух гадоў увогуле гэтую праблему здымем".
Таму, лічыць беларускі кіраўнік, калі лекар паедзе на працу за мяжу, то "нічога страшнага", няхай здабывае новы досвед. "Галоўнае, каб ён не забываўся пра краіну, вяртаўся назад і дапамагаў ёй", — сказаў Аляксандр Лукашэнка.
Пры гэтым кіраўнік дзяржавы распавёў, што ў нашай краіне будуць прымацца меры, каб утрымаць спецыялістаў: і праз павышэнне заробкаў, і праз паляпшэнне ўмоваў жыцця і працы.