Лукашэнка назваў смешнымі размовы пра ўключэнне Беларусі ў склад Расіі

10/10/2018 - 13:10
Фота: прэс-служба Лукашэнкі

Беларускі лідар Аляксандар Лукашэнка заявіў на сустрэчы з паслом Расіі Міхаілам Бабічам 10 кастрычніка, што Беларусь у 1990-я гады атрымала незалежнасць і суверэнітэт не толькі дзякуючы памкненням нашага народа, але і па волі кіраўніцтва Расіі.

"Гэтага хацела Расія і тагачаснае кіраўніцтва Расіі. Цяперашняе кіраўніцтва заяўляла пра пераемнасць курсу. У XXI стагоддзі казаць (як яны пішуць там) пра інкарпарацыю, уключэнне Беларусі ў склад Расіі, проста смешна", — заявіў кіраўнік Беларусі.

Лукашэнка падкрэсліў, што ён "ні разу ад цяперашняга прэзідэнта Расіі гэтага (пра ўключэнне Беларусі ў склад РФ. — Еўрарадыё) не чуў, і мінулага, першага прэзідэнта Расіі".

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі