Лукашэнка мяняе палітвязняў на запчасткі? Што пра гэтую тэорыю думаюць юрысты

24/09/2024 - 13:52

Ілля Яшын / калаж Улада Рубанава, Еўрарадыё

Расійскі апазіцыянер Ілля Яшын сказаў, што Аляксандр Лукашэнка выпускае палітвязняў у абмен на дэталі для самалётаў "Белавія".

"Як мне патлумачылі, ён літаральна абменьвае людзей на дэталі для самалётаў. У яго праблема з "Белавіяй", і яму трэба рамантаваць самалёт, яму патрэбныя нейкія дэталі, якія ён не можа атрымаць праз санкцыі. І ён літаральна абменьвае жывых людзей на дэталі для самалётаў", — сказаў Яшын.

З гэтай заявы незразумела, ідзе гаворка пра звычайныя цывільныя барты "Белавіі" або пра тыя, на якіх лётае сам Лукашэнка і яго сям'я. Мы спрабавалі звязацца з Іллёй Яшыным, каб высветліць, якія канкрэтныя факты стаяць за яго заявай, але пакуль не атрымалі адказу.

 

Што мы ведаем?

У сітуацыі з "Белавіяй" цяпер шмат няпэўнасці. Мы нават не ведаем, колькі самалётаў у парку, бо гэтая інфармацыя ўжо нейкі час недаступная на сайце авіякампаніі.

У снежні 2021 года ЕС наклаў санкцыі на "Белавію". Авіяперавозчык страціў магчымасць заключаць новыя лізінгавыя кантракты з еўрапейскімі кампаніямі. Таксама "Белавія" была вымушаная вярнуць самалёты, якія раней узяла ў лізінг. Кампанію адключылі ад міжнародных сістэм узаемаразлікаў для пасажырскіх і грузавых авіяперавозак.

Акрамя еўрапейскіх санкцый у дачыненні да яе дзейнічаюць санкцыі ЗША. Спярша "Белавіі" забаранілі лётаць на самалётах, калі чвэрць і больш дэталяў судна зрабілі ў ЗША. А потым з'явіліся і больш строгія санкцыі. Бюро прамысловасці і бяспекі амерыканскага Міністэрства гандлю забараняе кампаніям па ўсім свеце абслугоўваць і рамантаваць самалёты "Белавіі" ці любым чынам выкарыстоўваць вырабленыя ў ЗША запчасткі для абслугоўвання авіяпарку. Гэтыя санкцыі дзейнічаюць да снежня, пакуль не было інфармацыі пра тое, ці будуць яны падоўжаныя.

Embraer у флоце Belavia / belavia.by

А гэта можа прывесці да замарожвання актываў і эканамічных рэсурсаў у краінах ЕС, забароны на вядзенне дзейнасці ў дадзеным рэгіёне, у прыватнасці, на экспарт тавараў на тэрыторыі саюза. Такія санкцыі прадугледжаныя адпаведнымі рэгламентамі Савета ЕС.

Штаты таксама накладаюць строгія санкцыі на Беларусь і ўводзяць другасныя санкцыі супраць кампаній, якія парушаюць санкцыйныя рэжымы. Санкцыі з боку ЗША могуць уключаць, напрыклад, блакаванне доступу да амерыканскіх фінансавых устаноў і транзакцый у доларах ЗША, а таксама забарону на пастаўкі авіяцыйных тэхналогій і камплектавальнікаў з ЗША. Гэта можа істотна паўплываць, бо многія авіяцыйныя кампаненты вырабляюцца ці ліцэнзуюцца ў ЗША.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі