Беларускі вайб Філадэльфіі: у чым ён і пры чым тут Касцюшка і БЧБ — эфір

23/09/2024 - 08:52

Алея сцягоў у Філадэльфіі / Еўрарадыё

У ЗША беларусаў здаўна жыве вельмі шмат. І Філадэльфія не выключэнне. Але і беларускасць гэтага горада праяўляецца не толькі ў колькасці беларусаў. Яшчэ там стаіць помнік Тадэвушу Касцюшку, а на Алеі сцягоў, на “беларускім слупе”, побач з лукашэнкаўскім заўсёды прымацаваны бел-чырвона-белы сцяг. А яшчэ там сапраўды актыўная дыяспара. І ініцыятывы ў іх цікавыя. Да прыкладу, ініцыятыва “Чатыры сцягі. Чатыры нацыі. Адзіны герой”.

Што сёння адбываецца з дыяспарай Філадэльфіі, чым яна жыве і ці застаецца па-ранейшаму актыўнай? Якія існуюць праблемы ў дыяспары і ці атрымліваецца атрымаць падтрымку ад мясцовых уладаў? Што адбываецца з ініцыятывай “Чатыры сцягі. Чатыры нацыі. Адзіны герой”? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказваюць  віцэ-прэзідэнт Асацыяцыі беларусаў Амерыкі, прэзідэнт Belarus Freedom Philadelphia Сяржук Шаліга і сяброўка суполкі Belarus Freedom Philadelphia, сузаснавальніца кампаніі Sokol GxP services Марыя Астапенка ў 12:00.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі