Ці пачула Генасамблея ААН “голас Беларусі” і якім будзе адказ — эфір

24/09/2024 - 08:20

Франак Вячорка / Еўрарадыё

Палітыкам з усяго свету чарговы раз нагадалі пра беларускіх палітвязняў і пра рэпрэсіі, якія няспынна чыніць лукашэнкаўскі рэжым у краіне. Адбылося гэта падчас Генасамблеі ААН, якая праходзіла 23-24 верасня ў Вашынгтоне. У яе працы ўдзельнічала дэлегацыя дэмсіл на чале з Святланай Ціханоўскай. Але апроч афіцыйнага уступу і ўдзелу ў пасяджэння Савета ААН па правах чалавека было шмат сустрэч “у кулуарах” саміту.

Што цікавага адбывалася ў кулуарах Генасамблеі і якія сустрэчы былі найбольш адметныя? Якія магчымасці дае ўдзел у такіх мерапрыемствах дэмсілам і ці атрымалася імі скарыстацца? Ці ішлі размовы пра пачатак перамоў дзеля вызвалення палітвязняў і ці былі сустрэчы з лукашэнкаўскай дэлегацыяй?  На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае першы дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка ў 14:00.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі