Ад рэпрэсій і гандлю палітвязнямі да “маладой дэмакратыі” рэжыму — эфір

23/09/2024 - 08:21

Роза Турарбекава

Пакуль лукашэнкаўская прэс-сакратарка Наталля Эйсмант працуе на ўнутраную аўдыторыю, спрабуючы перавесці размовы пра дыктатуру ў Беларусі ў жартачкі праз развагі пра “наш брэнд” і з дапамогай выканання “балады пра дыктатара”, іншая Наталля, якую выпісалі з Вашынгтона, даводзіць на рынак знешні тэзісы пра “маладую дэмакратыю” ў Беларусі. Сама ж “маладая дэмакратыя” дапамагае Пяткевіч вызваленнямі палітвязняў і размовамі пра гатоўнасць ды дыялогу з Захадам…

Што стаіць за крокамі рэжыму з вызваленнем палітвязняў і ці ўсё так відавочна з вандроўкай Пратасевіча ў Дубай? Якія існуюць магчымасці ў дэмсіл для ўплыву на сітуацыю з палітвязнямі і ці магчымыя перамовы з рэжымам? Чаму Мінск упарта сварыцца з Арменіяй і навошта Лукашэнку сустрэча з кіраўніком ваеннай хунты М'янмы? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з дацэнткай, кандыдаткай гістарычных навук Розай Турарбекавай у 13:00.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі