Лукашэнка лічыць, што ўрад не ўмее прапаноўваць беларусам айчынныя тавары

26/01/2016 - 12:09

Урад павінен шырэй выкарыстоўваць магчымасці насельніцтва для абароны ўнутранага рынку Беларусі. Пра гэта ў аўторак на нарадзе аб актуальных пытаннях развіцця эканомікі заявіў Аляксандр Лукашэнка.

"Каб беларусы куплялі сваё, трэба прапанаваць якасны тавар і па кошце нармальным. Усё гэта мы ўмеем рабіць. Таму пытанне за арганізацыяй справы", — перадае прэс-служба Лукашэнкі яго словы, звернутыя да чальцоў урада.

"Унутраны рынак не абаронены, я ў каторы раз пра гэта кажу. Але сёння ідзе вывучэнне гэтай сітуацыі. Пакуль не на карысць урада. Паглядзім, як будзе далей", — заявіў кіраўнік дзяржавы.

Лукашэнка лічыць, што няўменне прыцягнуць сродкі насельніцтва для куплі беларускіх тавараў азначае бяздзейнасць у сферы абароны ўнутранага рынку. Аддаць свой унутраны рынак, па яго словах, "гэта значыць, нічога не рабіць унутры сваёй краіны, а гераічна пераадольваць складаныя тэндэнцыі на знешніх рынках".

Ён дадаў, што была створаная маніторынгавая група, якая вывучыла гэтыя пытанні.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі