Лукашэнка хоча прыехаць у Грузію ў першай палове 2018 года

14/11/2017 - 09:08

Беларусь гатовая зрабіць усё для Грузіі і дабрабыту яе народа. З такой заявай Аляксандр Лукашэнка выступіў на сустрэчы з Надзвычайным і Паўнамоцным Амбасадарам Грузіі ў Беларусі Давідам Катарыя, які завяршае дыпламатычную місію ў краіне.

Таксама беларускі кіраўнік паведаміў, што рыхтуецца яго візіт у Грузію. "Нам трэба напоўніць яго канкрэтным зместам, каб, як заўсёды, пасля сустрэч прэзідэнтаў і ўрадаў у нас была дынаміка ў канкрэтыцы, каб народы Грузіі і Беларусі не сказалі, што мы толькі цырыманіяльна сустракаемся", — перадае словы Лукашэнкі яго прэс-служба.

Кіраўнік дзяржавы спадзяецца, што ён зможа наведаць Тбілісі ў першай палове 2018 года.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі