Лукашэнка: Гатовы з кім заўгодна спрачацца, што самы незалежны суд — у Беларусі

31/08/2020 - 09:42
Аляксандр Лукашэнка і Валянцін Сукала 31 жніўня 2020 года / БЕЛТА

31 жніўня Аляксандр Лукашэнка сустрэўся са старшынёй Вярхоўнага суда Валянцінам Сукалам. Лукашэнка прапанаваў Сукалу, "як дасведчанаму чалавеку", падключыцца да працы над абнаўленнем Канстытуцыі — якраз ідзе праца над трэцім варыянтам асноўнага закона і трэба "годна адлюстраваць сістэму ўладкавання нашых судоў, зыходзячы з вопыту ў чвэрць стагоддзя". 

На думку беларускага кіраўніка, беларускі суд — самы гуманны і незалежны ў свеце, і ён яго асабіста засцерагае.

"Многія хочуць — і ў самой судзейскім супольнасці — нейкай незалежнасці. Хоць я гатовы з кім заўгодна спрачацца, што самы незалежны суд — у Беларусі. Хай ніхто не смяецца. Вы ж ведаеце, наколькі я засцерагаю вас ад рознага роду накатаў або тэлефонных просьб і размоў. Я часта кажу, што ўсё залежыць ад суддзяў: калі яны хочуць быць ад кагосьці залежнымі, значыць, яны буду адказваць, вобразна кажучы, на гэтыя званкі. Вы ніколі ад мяне таемна не атрымлівалі аніводнага званка, у нас усё адкрыта", — цытуе словы Лукашэнкі БЕЛТА.

Лукашэнка заявіў, што ён чуе размовы пра тое, што Беларусь павінна перастварыць грамадска-палітычную сістэму і змяніць сітуацыю, але прапаноў, якім чынам гэта можна зрабіць, ён так і не атрымаў. І тут жа дадаў:

"Але я добра ведаю, хто гэтага хоча і якія яны хочуць перамены. Таму мы з вамі гэта абмяркуем. Жыццё на тое і ёсць жыццё, што яна павінна ўвесь час мяняцца".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі