Лукашэнка адмяніў спектаклі ў Палескім драмтэатры

04/05/2020 - 13:57

У сувязі з распаўсюдам каранавіруса ў адпачынак сыходзіць Палескі драматычны тэатр у Пінску.  Тэатр адмяніў паказ усіх спектакляў у траўні.

"Да 8 траўня трупа працягне рэпетыцыі пастановак да новага тэатральнага сезона, а пасля сыдзе ў чарговы адпачынак да чэрвеня. У гэты час будуць праводзіцца тэхнічныя працы па падрыхтоўцы сцэны і залы да новага сезону, якія ў тэатры праводзяцца штогод", — перадае media-polesye.by словы дырэктара і мастацкага кіраўніка Палескага драмтэатра Аляксандра Лукашэнкі.

Дарэчы, першым тэатрам у Беларусі, які датэрмінова завяршыў сезон, стаў Магілёўскі абласны тэатр драмы. Ён адмяніў усе спектаклі яшчэ 14 красавіка. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі