Літоўскія памежнікі ўзмацнілі ахову на мяжы

10/07/2021 - 09:09
На літоўскай мяжы з'явіўся бар'ер з калючага дроту. Ліпень 2021-га / Reuters

З 10 ліпеня Літва значна ўзмацніла ахову на мяжы з Беларуссю — зараз там дзяжурыць больш за 260 вайскоўцаў.

З 9 ліпеня на мяжы з Літвой пачалі будаваць калючы бар'ер: ён павінен на некаторы час затрымаць мігрантаў. Акрамя гэтага, Літва пабудуе сцяну — на яе ўзвядзенне выдаткуюць каля 41 мільёна еўра.

Што тычыцца "калючага бар'ера", то яго збіраюцца ўсталяваць на 550 кіламетраў (працягласць мяжы з Беларуссю амаль 679 км).

З пачатку года на літоўска-беларускай мяжы было затрымана больш паўтарытысячы нелегальных мігрантаў. У асноўным яны прыбываюць з Блізкага Ўсходу і Афрыкі. У краіне ў сувязі з гэтым абвешчана надзвычайнае становішча.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі