Лідару прадпрымальнікаў Шумчанку размалявалі аўто надпісам "ЛНР сіла"

10/02/2017 - 10:12

Кіраўніку аб'яднання прадпрымальнікаў "Перспектыва" Анатолю Шумчанку размалявалі аўто надпісам "ЛНР сіла". Таксама пад дворнікі аўтамабіля паклалі копіі долараў. Пра гэта Шумчанка напісаў у сваім акаўнце на Фэйсбуку.

"Палітычная акцыя правакацыйнага характару ў дачыненні да маёй сям'і здзейсненая сёння. Раніцай патэлефанавалі суседзі і сказалі, што на аўто маёй жонкі — надпіс фарбай. Напісалі наступныя словы: "ЛНР СІЛА". Таксама пад шчоткі лабавога шкла паклалі копіі долараў!

Відавочна, што дзейнічае арганізаваная група асоб, палітычна матываваная, якая пачынае займацца падобнымі справамі. Сёння фарбай размалявалі, заўтра яшчэ што зробяць", — напісаў Шумчанка.

Лідар прадпрымальнікаў выклікаў міліцыю. Шумчанка мяркуе, што дзенняі хуліганаў сталі адказам на яго пазіцыю па Украіне, якую ён лічыць цэласнай і непадзельнай дзяржавай.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі