Латвія збіраецца канфіскаваць санаторый "Белоруссия", а таксама "Дом Масквы" і санаторый "Бурштынавы бераг". Пра такія планы паведаміў міністр юстыцыі краіны Яніс Борданс. Рыхтуецца законапраект, які "ліквідуе ўсе перашкоды для канфіскацыі маёмасці Беларусі і Расіі". Ён мусіць быць гатовы ўжо ў чэрвені 2022-га.
Санаторый "Белоруссия" належыць дзяржаўным структурам Беларусі — кіраўніцтву справамі прэзідэнта РБ. Ён знаходзіцца пад санкцыямі Еўрасаюза.
Мяркуецца выкарыстоўваць санаторый для размяшчэння ўцекачоў з Украіны, для рэабілітацыі пацярпелых і для патрэбаў інфармацыйнага цэнтра.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут