Курсы долара і еўра ў Беларусі зноў выраслі

04/04/2017 - 12:14

У аўторак, 4 красавіка, на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. Курс долара ЗША вырас — з 1,8777 да 1,8868 рубля, курс еўра таксама вырас — з 2,0018 да 2,0085. За 100 расійскіх рублёў сёння даюць 3,3394 беларускага рубля (у панядзелак — 3,3396).

Беларускі рубель аслабеў да кошыка валют на 0,24%.

Як паведамляла Еўрарадыё, у панядзелак, 3 красавіка, курс долара ЗША вырас — з 1,8721 да 1,8777 рубля, курс еўра таксама вырас — з 2,0002 да 2,0018.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі