“Крумкачы” будуць трансляваць матч з “Іслаччу” адразу ў некалькіх сацсетках

26/05/2017 - 16:03

Футбольны клуб “Крумкачы” ўпершыню ў гісторыі беларускага футбола будзе трансляваць матч адразу на некалькіх платформах і ў розных сацыяльных сетках. Паглядзець гульню 10 тура чэмпіянату Беларусі супраць “Іслачы” можна на старонцы “Крумкачоў” у “Вконтакте”, Facebook, на іх канале ў Youtube, а таксама на сайце федэрацыі футбола Беларусі, у эфіры тэлеканала “Мінск ТБ” і на сайце sport-tv.by. Акрамя таго, гульню пакажа ў жывым эфіры “Беларусь 5”. Матч пройдзе сёння, 26 траўня, на стадыёне ФК Мінск. Пачатак у 19.00.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі