Футбалісты брэсцкага "Дынама" паўдзельнічалі ў здымках арыгінальнага відэазапрашэння на хатні матч з мінскім "Дынама", які пройдзе 14 ліпеня. Там яны з косамі і ў вышыванках. А Аляксандр Гутар і Павел Няхайчык нават спрабавалі касіць.
Брэсцкае "Дынама" — лідар чэмпіянату Беларусі ў вышэйшай лізе.